Культурная калейка “iSNA – Мастацтва замест сну” ў межах адкрыцця скульптурнага выставачнага праекта “Quercus. Маргіналіі да У. Набокава”
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
Скульптурны выставачны праект “
Quercus. Маргіналіі да У. Набокава
 
 
19 лютага 2016 г. а 19:30  “Лабараторыя АРТ-Аб’ектывізацыі”  Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура адкрывае скульптурны выставачны праект “Quercus. Маргіналіі да У. Набокава”. Менавіта зараз, менавіта на сваёй пляцоўцы, як актуальную аб’ектывізацыю рамана “Приглашение на казнь” У. Набокава.
Цэнтральнай часткай аудыавізуальнай інсталяцыі стане скульптурны аб’ект Васіля Цімашова і Паліны Піраговай, які стовраны адмыслова для гэтага праекта і экспануецца ўпершыню.
У межах адкрыцця праекта пройдзе першая ў гэтым годзе акцыя адноўленай Культурнай калейкі “iSNA– Мастацтва замест сну”.
Лейтматывам акцыі стане чытка рамана“Приглашение на казнь” У. Набокава, падчас якой адбудуцца дзве харэаграфічныя пастаноўкі па аповедах Х. Картасара і музычная імправізацыя струннага квартэта з ударнымі.Кожная з частак уздзейнічае на пэўныя крыніцы ўспрыняцця і  паглыбляе ў тэкст.
 
 
Уваход на адкрыццё – 80.000 руб., для студэнтаў – 60.000 руб. (па прад’яўленні студэнцкага білета).
 
* У праграме магчымы змяненні
 

Купіць квіток

 

          

 
 
Культурная калейка “iSNA – Мастацтва замест сну” ў межах адкрыцця скульптурнага выставачнага праекта “Quercus. Маргіналіі да У. Набокава”