Актыўны музей – 2015

Дадзены праект – гэта мажлівасць прайсці месячную стажыроўку для супрацоўнікаў/-іц музеяў, цягам якой яны маюць даведаюцца пра мадэлі функцыянавання музеяў і ўстаноў культурны Варшавы і вакольных мясцовасцяў, і падрыхтаваць свой уласны анімацыйна-культурны праект, які мае быць рэалізаваны ў мясцовых супольнасцях.

У працэсе адбору мы маем адабраць шэсць асобаў, якія возьмуць удзел у праекце.


Праект “Актыўны музей – 2015” скіраваны на:

  • супрацоўнікаў/-іц беларускіх музеяў;    

  • асобаў ў незалежнасці ад узросту;

  • якія валодаюць польскай і/альбо ангельскай мовай;

  • якія маюць стаж працы ў музеі больш за 2 гады;

  • якія жадалі б развіваць супрацоўніцтва музеяў з мясцовымі супольнасцямі;    

  • асаблівая перавага аддаецца асобам, якія працуюць у невялікіх гарадах і негарадской мясцовасці ў малых музеях .


Мэта і задачы праекту “Актыўны музей – 2015”:

  • ўмацаванне польска-беларускага культурнага супрацоўніцтва;

  • абмен досведам работы польскіх устаноў культуры, звязанага з развіццём музеяў і працы з мясцовымі супольнасцямі;

  • ініцыяванне і ўмацаванне кантактаў у галіне культуры і музейнай справы;

  • падтрыманне развіцця музеяў у Беларусі;

  • павышэнне кампетэнцыі супрацоўнікаў/-іц беларускіх музеяў;

  • ініцыяванне творчага супрацоўніцтва паміж музейнымі спецыялістамі/-камі з Польшчы і Беларусі;

  • павышэнне навыкаў да планавання і ажыццяўлення культурных, анімацыйных і сацыяльных праектаў;

  • азнаямленне з асновамі г.зв. “жыццёвага цыклу праекта”, або фазамі кіравання праектамі;

  • павышэнне ўзроўню інфармаванасці пра праблемы выключэння з доступу да культуры розных сацыяльных груповак;

  • наладжванне ўзаемных кантактаў.    


Праект “Актыўны музей – 2015” улучае:

  • месяцовую стажыроўку для шасці маладых беларускіх музейных супрацоўнікаў/-іц;

  • зведванне досведу не менш як 20 устаноў, якія рэалізуюць праекты ў галіне музейнай справы, культуры і сацыяльнай палітыкі і скіраваныя ў сваёй дзейнасці на мясцовыя супольнасці;

  • удзел у 4 семінарах па методыцы працы ў праекце;

  • падтрымка ў распрацоўцы ўласных праектаў сацыяльна-культурнага кірунку удзельнікамі/-іцамі праекта (дадатковае фінансаванне на рэалізацыю дадзеных праектаў не прадугледжана);

  • пакрыццё камандзіровачных выдаткаў (да € 65 еўра), пражыванне ў 2-асабовых пакоях, харчаванне (да € 180), аплата выдаткаў на мясцовы транспарт (месячны праязны).


Выдаткі ўдзельнікаў/-іц праекту:

  • Медычная страхоўка на час знаходжання ў Польшчы.


План работы:

  • апавяшчэнне пра праект – 10–30 верасня 2015 г.;

  • абвешчанне спісу людзей, абраных для ўдзелу ў праекце – 5 кастрычніка 2015 г.

  • падача дакументаў у Амбасаду РП для атрымання візы – першая палова кастрычніка (тэрмін будзе ўдакладнёны ў залежнасці ад вынікаў адбору);

  • стажыраванне ў г. Варшава ў рамках праекту “Актыўны музей – 2015” – канец кастрычніка (тэрмін будзе ўдакладнёны ў залежнасці ад вынікаў адбору).


Удзельнікі/-цы праекту “Актыўны музей – 2015” заяўляюць пра свой удзел на працягу ўсяго тэрміну рэалізацыі праекта ў поўным аб’ёме.


Абвешчанні і рэкрутацыя:

  1. Адбор мае быць праведзены з 10 па 30 верасня 2015 г.

  2. Асобы, якія зацікаўлены ва ўдзеле ў стажыроўцы, мусяць запоўніць форму да 30 верасня 2015 г.

  3. З 1 па 4 кастрычніка можа быць праведзена дадатковае інтэрв’ю ў skype з кандыдатамі/-камі на ўдзел у праекце.

  4. Асобы, адабраныя для ўдзелу ў праекце, будуць апавешчаныя пасля 5 кастрычніка.


Запоўніць аплікацыйную форму для ўдзелу у праграме можна тут:

 

 

Дадатковая інфармацыя пра праект можна атрымаць, напісаўшы на адрас:  muzeum.azgur@mail.ru, пазначыўшы ў тэме ліста “Актыўны музей”.

Звесткі пра папярэднія выпускі праекту “Актыўны музей” можна знайсці тут.



Арганізатары:

Праект “Актыўны музей – 2015” арганізаваны Этнаграфічнай майстэрняй імя Вітольда Дыноўскага (г. Варшава) пры падтрымцы Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (г. Мінск).

Фінансаванне:

Праект фінансуецца ў рамках праекта “RITA - трансфармацыі ў рэгіёне”.