33

Гукавая выстава да 33-яй гадавіны Чарнобыльскай катастрофы

 

 

 

26 красавіка а 19:00 у Музеі-майстэрні Заіра Азгура Яўген Рагозін прэзентуе ўнікальную  гукавую выставу «33», якая прысвечана гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.  Адметнасць выставы не толькі ў тым, што ў ёй адсутнічае візульная частка, але і ў тым, што ладзіцца яна адначасова ў музеях дзвюх краін, якія найбольш пацярпелі ад наступстваў катастрофы — Мемарыяльным музее-майстэрне З.І. Азгура (Мінск) і  Музее-майстэрне І.П. Кавалерыдзэ (Кіеў).

 

♦ ♦ ♦

 

26 красавіка вядомы беларускі саўнд-артыст Яўген Рагозін адкрывае унікальную выставу – без візуальнага складніка. Ён прэзентуе толькі гук – і з яго дапамога выяўляе свае адносіны да таго, што адбылося 26 красавіка 1986 года. Праект паралельна экспануецца ў сталіцах дзвюх краін, якія найбольш пацярпелі ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Чарнобыль невідочна прысутнічае з намі – незалежна ад той “карцінкі”, якая ў гэты момант нас атачае. У нас няма здольнасці бачыць і адчуваць радыяцыйную пагрозу. Але нашы зямля і вада яшчэ доўга будуць небяспечнымі для нас і нашых дзяцей, нашы родныя паміраюць ад анкалагічных захворванняў, нашыя целы па-ранейшаму працінаюць радыеактыўныя часціцы матэрыі. Верагодна, гук – найадэкватны сродак для асэнсавання прынцыпова неасязальнага постчарнобыльскага досведу.

Дзве лакацыі праекта – два скульптурныя музеі ў Мінску і Кіеве, размешчаныя ў былых майстэрнях класікаў нацыянальнай скульптуры — прымуць манументальна-эфемерны гукавы мемарыял Яўгена Рагозіна, прысвечаны памяці аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Куратары праекта: Павел Вайніцкі (Беларусь), Вікторыя Данелян і Таццяна Цведалуб (Украіна).

 

Звукова виставка до тридцять третьої річниці Чорнобильської катастрофи

25 квітня - 5 травня відомий білоруський sound-artist Євген Рогозін відкриває унікальну виставку - без візуальної складової. Він презентує тільки звук - своє звукове відношення до події 26 квітня 1986 року. Проект проходить паралельно в столицях двох сусідніх країн, які найбільше постраждали від наслідків Чорнобильського лиха.

Чорнобиль невидимо з нами - незалежно від навколишнього «зображення». У нас немає можливості бачити і відчувати радіаційну загрозу. Але наші земля і вода ще довго будуть небезпечні для нас і наших дітей, наші рідні вмирають від онкологічних хвороб, наші тіла продовжують пронизувати радіоактивні частинки матерії. Ймовірно, звук - найбільш адекватний засіб для осмислення принципово невідчутного пост-чорнобильського досвіду.

Дві локації проекту - два скульптурних музея в Мінську та Києві, розташовані в колишніх майстернях двох класиків національної скульптури, приймуть монументально-ефемерний звуковий меморіал Євгена Рогозіна, присвячений пам'яті аварії на Чорнобильській АЕС.

Куратори проекту: Павло Войницкий (Білорусь), Вікторія Данелян (Україна) і Тетяна Цвілодуб (Україна).

 

Sound exhibition on the thirty-third anniversary of the Chernobyl disaster

25 April – 5 May the famous Belarusian sound artist Evgeny Rogozin presents only sound - his personal sound perception of what happened on April 26. The event will offer two parallel exhibitions held in the capitals of the two neighbouring countries that were most affected by the consequences of the Chernobyl disaster.

Chernobyl is invisibly present with us - regardless of the surrounding "picture". We do not have the ability to see and feel the radiation threat. But our land and water will still be dangerous for us and our children for a long time, our relatives die from cancer diseases, our bodies continue to penetrate the radioactive particles of matter. Sound is likely to be the most adequate means for understanding the fundamentally imperceptible post-Chernobyl experience.

The two venues of the event - two “sculpture” museums in Minsk and Kiev, located in the former workshops of two gurus of national sculpture, will host a monumental ephemeral sound memorial of Evgeny Rogozin, dedicated to the memory of the disaster at the Chernobyl nuclear power plant.

Exhibition curators: Pavel Voinitski (Belarus), Victoria Danelyan & Tatiana Tsvilodub (Ukraine).

 

Звуковая выставка к тридцать третьей годовщине Чернобыльской катастрофы

25 апреля – 5 мая известный белорусский sound-artist Евгений Рогозин открывает уникальную выставку – без визуальной составляющей. Он презентует только звук – свое звуковое отношение к произошедшему 26 апреля 1986 года. Проект проходит параллельно в столицах двух соседних стран, наиболее пострадавших от последствий Чернобыльского бедствия.

Чернобыль невидимо с нами – независимо от окружающей «картинки». У нас нет способности видеть и чувствовать радиационную угрозу. Но наши земля и вода еще долго будут опасны для нас и наших детей, наши родные умирают от онкологических болезней, наши тела продолжают пронизывать радиоактивные частицы материи. Вероятно, звук – наиболее адекватное средство для осмысления принципиально неощутимого пост-чернобыльского опыта.

Две локации проекта – два «скульптурных» музея в Минске и Киеве, расположенные в бывших мастерских двух классиков национальной скульптуры, примут монументально-эфемерный звуковой мемориал Евгения Рогозина, посвященный памяти аварии на Чернобыльской АЭС.

Кураторы проекта: Павел Войницкий (Беларусь), Виктория Данелян (Украина) и Татьяна Цвелодуб (Украина)

 

 

Пад час выставы наведвальнікаў чакае насычаная суправаджальная праграма:

 

27 красавіка; 19:00, Улад Бубен — лекцыя «Сучасная электронная музыка»;

28 красавіка; 19:00, Міхаіл Тумеля — лекцыя «Гук у анімацыйным кіно»;

29 красавіка; 19:00, Зміцер Сасноўскі — гутарка пра сярэднявечную беларускую музычную культуру;

2 мая; 19:00, Аляксей Ванчук — лекцыя «Гук у gamedev»;

4 мая; 19:00, Яўген Рагозін — аўтарская экскурсія па гукавой выставе «33». 


Уваход на мерапрыемствы суправджальнай праграмы вольны.

 

Выстава працуе з 26.04 па 05.05.
 

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
вул. Азгура, 8; і
нфа: +375173800632

 

 

♦ ♦ ♦