Аляксандр Сакалоў «МАСКА»

З 8 верасня 2021 года ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура пачне працу выстава скульптуры «МАСКА» Аляксандра Сакалова.

ХТО ВЕДАЕ ПРАЎДЗІВА НАВАТ САМЫХ БЛІЖНІХ? МАСКА АДСЯКАЕ ТАЯМНІЦУ АД БАЧНАЙ РЭАЛЬНАСЦІ, ЯК СЦЯНА МІЖ БАЧНЫМ І СУТНАСЦЦЮ. А МОЖА БЫЦЬ МАСКА АГАЛЯЕ ПАТАЕНМАЕ І РАСПАВЯДАЕ ПРА ЎНУТРАННАЕ І НЯБАЧНАЕ? 

МАСКА ЗАКРЫВАЕ, ЦІ МАСКА АДЛЮСТРАВАННЕ НАШАГА ТРАНСЦЭНДЭНТНАГА? ЯНА АДВОДЗІЦЬ НА ДЫСТАНЦЫЮ,АЛЬБО НАБЛІЖАЕ? МАСКА ХАВАВАЕ І ЎТОЙВАЕ, АЛЬБО Ў ЁЙ ЖАДАНЫЯ РЫСЫ, ЯК ПЕРААДОЛЕННЕ АСАБІСТАЙ ПРЫРОДЫ, ЯНА ПЕРАТВАРАЕ ЖАДАЕМАЕ Ў ІСНАЕ. МАСКА ХЛУСІЦЬ,ЦІ КАЖА ПРАЎДУ? МАСКА ХАВАЕ АД СВЕТУ, ПАД МАСКАЙ ХАВАЕЦЦА СВЕТ,МАСКА ЗАЎСЁДЫ ТАЯМНІЧАЯ…

Выстава будзе працаваць да кастрычніка 2021 года

 

Адрас: вул. Азгура, 8

Кошт квіткоў: 5 р. / 3 р. і 4 р. (ільготныя)

Час працы: аўторак – субота з 10:00 да 18:00 (каса працуе да 17.00)

Выхадныя: нядзеля, панядзелак

Нагадваем, што на тэррыторыі музея працуе абавязковы масачны рэжым.