Прэзентацыя кнігі Ярылы Пшанічнага “Атамная лучына” (16+)

Прэзентацыя кнігі Ярылы Пшанічнага “Атамная лучына” (16+)

Выстава ілюстрацый Вовы Банько “Далікатэсы”

 

Уладзімір Банько (1.11.1973 — 19.04.2015) – адзін з яркіх прадстаўнікоў беларускага паэтычнага, музычнага і мастацкага андэграўнду, завадатар і ўдзельнік мноства музычных і перформансных праектаў самага рознага кшталту. Адзін з пачынальнікаў беларускага індастрыэла. Найбольшую вядомасць набыў дзякуючы сваёй бескампрамісна эксперыментальнай электроннай музыцы (праект “Roomdark”).   

Ярыла Пшанічны — ягонае літаратурнае альтэр-эга. Асноўнай працоўнай мовай сваёй творчасці гэты аўтар зрабіў “трасянку” — з’яву, якаяя знаходзіцца па-за межамі літаратурнай нормы. Сатырычныя, іранічныя і неа-сацартаўскія вершы сталі асновай кнігі “Пішчавыя лішкі” (2011) – унікальнай з’явы ў кантэксце сучаснай беларускай літаратуры.

“Атамная лучына” — другая, пасмяротная кніга Ярылы Пшанічнага, аздобленая графічнымі працамі аўтара і фотаздымкамі. Назву кнізе дала аднайменная паэма, над якой Ярыла Пшанічны працаваў на працягу 2010–2011 гг. Гэта сатырычны водгук паэта на экалагічныя праблемы сучаснасці, стылізаваная пад фальклор і фантастыку гісторыя пра тое, як “Янка марыў стаць атамшчыкам. Яго абразіў Нячысьцік Д’ябла, каб скрасці вялікі беларускі сакрэт, накіраваў у будучыню і ажаніў”.

Акрамя літаратурных твораў, кніга дазваляе спасцігнуць і іншае аўтарскае вымярэнне Вовы Банько – яго тонкія і далікатныя графічныя работы. Менавіта яны будуць дэманстравацца на пад час імпрэзы.

 

На імпрэзе выступяць тыя музыканты і літаратары, з якімі найбольш супрацоўнічаў і сябраваў Вова:

 

БАРАДАТЫ ГРЫНВІЧ

 КНЯЗЬ МЫШКІН

 BUBEN & NastaLabada

 AORTHA

 KRITCHEV vs.BAN

 GOLOVA

EVGENIROGOZIN

Сяргей Сыс

Ілля Сін

 Зміцер Вішнёў

Віктар Жыбуль.

 

6 кастрычніка

19:00

Уваход вольны