«Байкi шляхцiца Завальнi. Чорны певень i Цмок»

Мiжнародны праект «Вандроўныя лялечнiкi» 
Тэатральна-музычны калектыў «Манетны Двор» 

Рэжысёр – Дзмітрый Гайдэль 
Куклы і рэквізіт – Цыліна Малашка, Алена Плютава 
Касцюмы - Цыліна Малашка 
Акторы – Дмітрый Гайдэль, Віктар Гатоўскі 

Каляднае батлеечнае прадстаўленне «Байкi шляхцiца Завальнi. Чорны певень i Цмок» 

Прадстаўленне ў стылі беларускай батлейкі прызначана для сямейнага прагляду. 

Першы сеанс: 
11:00 (на беларускай мове) 
Другі сеанс: 
14:00 (на беларускай мове) 
Трэці сеанс: 
17:00 (на расейскай мове) 

Квіткі: дзіцячы 4 р., дарослы 8 р. 

Народны кукальны тэатр батлейка (ад Betleem ― польская назва Віфлеема) з’явіўся ў XVI стагоддзі. Спачатку прадстаўленні былі звязаны са святам каляды, калі шкаляры хадзілі з батлейкай па мястэчках і вёсках. Рэпертуар з цягам часу папоўніўся фальклорна-бытавым матэрыялам, незвычайнымі сюжэтамі, містэрыямі, колькасцю персанажаў. 

Сярод беларускага народа і па сённяшні дзень захоўваюцца асобныя паданні даўніх часоў, якія сталі такімі ж туманнымі, як і міфалогія старажытных народаў. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія служаць злым панам, чараўнікам. 

Пан Завáльня, заможны шляхціц на гародзе, жыў ў паўночным дзікім баку Беларусі. З нараджэння быў ён адораны душой паэта і хоць сам не пісаў ні прозай, ні вершамі, але любая казка пра разбойнікаў, волатаў, пра чуды надзычай яго займала і кожную ноч ён засыпаў слухаючы розныя гісторыі. 
Адзін з такіх містычных аповедаў пра «Чорнага пеўня і Цмока» ён і распавядзе ў гэты вечар. 

Квіткі можна набыць у касе музея і анлайн. 
Колькасць месцаў абмежавана. 

Замовіць месца на спектакль можна па нумары: 
+375 (29) 997-18-35 

⚠ Выкупіць забраніраваны квіток трэба не пазней, чым за дзень да прагляду. ⚠ 

вул. Азгура, 8

Набыць квіток 11:00      Набыць квіток 14:00       Купить билет 17:00