III Мінскі міжнародны фестываль пост-скульптуры

Легендарны Ёзэф Бойс лічыў, што скульптурай з'яўляецца любое пазітыўнае сацыяльнае дзеянне – скажам, пасадка дрэў. Безумоўна, гэта дысануе з традыцыйным для нас разуменнем скульптуры – як чагосьці бронзавага і абавязкова нерухомага, здатнага моўчкі глядзець на мітуслівы свет з вышыні свайго пастамента. Мы перакананыя, што магчымасці аднаго з самых старажытных відаў мастацтваў – куды больш маштабныя, чым многія прывыклі думаць.

Скульптура – гэта нейкі аб'ём, трансфармаваны творчым высілкам. Але хто сказаў, што аб'ём абавязкова павінен быць абмежаваны толькі трыма вымярэннямі і выкананы ў цвёрдым матэрыяле? Можна ж сабе ўявіць, напрыклад, аб'ём гуку, або святла, або суперажывання, або…

Фестываль пост-скульптуры - гэта даследаванне самых розных аб'ёмаў і глыбінь. Некаторыя з іх фармалізаваныя ў тых ці іншых творах, а некаторыя могуць быць адчутыя толькі інтуітыўна.

 

Удзельнікі фестывалю 2018 года:

Яна Орлава – чэская перформерка і паэтка / пры падтрымцы Амбасады Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліке Беларусь і Чэшскага цэнтру ў Кіеве

Сяргей Катран – расійскі мастак-антыскульптар і антыкуратар (мультымедыйная інсталяцыя)

Міхаіл Гулін – беларускі мастак, куратар і перформер (відэа)

Антаніна Слабодчыкава – беларуская мастачка (відэа)

Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk - мультымедыйная група: Ілля Сін, Павел Вайніцкі і Яўген Рагозін (перфарматыўная інсталяцыя)

Аляксандр Зайцаў (перформанс)

Андрэй Кудзіненка беларускі рэжысёр (фільмы “Новыя дэкаланіяльныя вопыты”)

Lucy FerrumПавел Гвоздь (визуальна-гукавы перфоманс)

Велта Гутмане (перфоманс)

Андрэй Савіцкі і Ганна Коўшар (паэтычна-гукавы дуэт Фуча саунд оф Кофшар)

Ініцыятыўная група Арт “Ну-во!” (сеанс спантаннай творчасці)

Вечар завершыць інклюзіўная дыскатэка ад Kritchev vs. Ban, дзе наведвальнікі Фестывалю змогуць аддацца стыхіі танца разам з жыхарамі мінскага псіханеўралагічнага інтэрната №3

Фестываль пост-скульптуры працягнецца выставай відэа-арта, дзе будуць дэманстравацца працы Сяргея Катрана, Мхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай.

 

Куратары MMФПС – Павел Вайніцкі і Ілля Сін

 

7 лістапада; 19:00

Уваход па квiткам у музей

Інфа: +375 17 3800632