imhleben_2
  1. ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK. Літаратурнае шоу  “Libido”.

Павал Вайніцкі (мікраскульптура)

Яўген Рагозін (саўнд-дызайн)

Ільля Сін (літаратура, экзыстэнцыйная кляўнада)

Тацьцяна Ткачова (фота)

Прэзэнтацыя кнігі Ільлі Сіна “Libido”.

  1. ГАЛІНА СІЎЧАНКА. Прэзэнтацыя кнігі “Зоў звычаю”
  2. ЯЎГЕН РАГОЗІН. Інтэрактыўнае minimaltechnoз выкарыстаньнем падручных матэрыялаў.

Што такое імглебен? Пакуль гэтага ніхто ня ведае.

Звыклыя словы даўно абраслі імхом канатацый. І таму паэты (як, у дадзеным выпадку, Галіна Сіўчанка ) ствараюць новыя лексічныя адзінкі, выкарыстоўваючы досвед папярэднікаў як будаўнічы матэрыял. І гэтыя нованароджаныя словы яшчэ не набрынялі сэнсам.

У гэты вечар мы пастараемся рабіць нешта падобнае, але з выкарыстаннем больш шырокага спектру выяўленчых сродкаў – выяваў, гуку, трымцення і крыку. А таксама спарадычнага іх спалучэння.  

І гэта будзе рух у імглу, дзе кожны знойдзе парасткі новых сэнсаў альбо ўзрадуецца праз іх адсутнасць.

 

19.00

Уваход вольны

Даведкі па тэл.:
+375 17 380-06-32
вул. Азгура, 8