Канатоп-блюз Фэст

Блюз не перастае здзіўляць сваёй шырынёй, сваімі межамі, сваім непаўторным стылем. Гэтая музыка не для ўсіх. Яна для тых, хто хоча жыць і ўдыхае жыццё на поўныя грудзі.

Фэст у гонар легенды беларускага блюзу — Яўгена Канавалава. Музыкі, паэта, навукоўца. Яго называюць адным з пачынальнікаў рок-н-ролу ў Беларусі. Ён граўяшчэ ў той час, калі рок называўся біг-бітам.

Першы калектыў з удзелам Канавалава «Алгарытмы» ўтварыўся ў 1965 годзе на базе Радыётэхнічнага інстытута. У 1968 г. на Першым фестывалі біт-ансамбляў Мінска «Алгарытмы» занялі першае месца, а Яўген быў прызнаны лепшым сола-гітарыстам. На працягу 70-х музыка перайграў у розных клубных складах, а затым на два дзесяцігоддзі сышоў у навуку: займаўся лазернай фізікай.

У канцы 90-х ён зноў пачаў выступаць, запісаў шэраг альбомаў:ад блюзавых да авангардных. У апошні раз Яўген выйшаў на сцэну ў верасні 2010 года.

22 жніўня; 19:00
Унутраны дворык Музея-майстэрні Заіра Азгура
Уваход: 5,00 р.
Тэл. інфа: +375-17-3800632

 

Набыць квіток