Круглы стол «Гісторыя ў скульптуры»

Як павінны выглядаць помнікі гістарычным асобам? Помнік – гэта твор мастацтва ці гістарычны фотаздымак?

Гэткія і падобныя да іх пытанні звычайна ўзнікаюць падчас грамадскага абмеркавання кожнага новага праекта манументальнага скульптурнага твора. Хто можа даць на іх адказы? Здавалася б, што дакладныя адказы маюць скульптары, якія ствараюць помнікі, і гісторыкі, якія вывучаюць мінуўшчыну. Але на практыцы, погляды скульптараў і гісторыкаў часта вельмі адрозніваюцца.

Галоўная мэта круглага стала “Гісторыя ў скульптуры” даць магчымасць навукоўцам і мастакам абмеркаваць існуючыя падыходы да ўвасаблення беларускай гісторыі ў манументальных помніках і паспрабаваць выпрацаваць агульныя падыходы, да таго, як жа павінны выглядаць помнікі гістарычны асобам?

Мадэратары сустрэчы: Мікалай Плавінскі, кандыдат гістарычных навук і Сяргей Аганаў, скульптар, член ГА БСМ, супрацоўнік Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура.

 

20 снежня; 17:00
Уваход вольны
вул. Азгура, 8

Інфа: +375-17-3800632