Ільля Фаляжынскі

УВАНГА! КАНЦЭРТ ПЕРАНЕСЕНЫ НА НЯВЫЗНАЧАНЫ ТЭРМІН!

26 сакавіка а 19 гадзіне ў Музеі-майстэрні З.І. Азгура адбудзецца прэзэнтацыя другога альбома аўтара-выканаўцы Ільлі Фаляжынскага "Navobmacak". У інтэрнэце альбом з’явіўся ў верасні 2019, але дагэтуль ня быў прэзентаваны публічна для менскай публікі.

Ільля Фаляжынскі (Illa Falažynski) — варшаўска-менскі аўтар-выканаўца. Прымаў удзел у фестывалі «Бардаўская восень-2015» у Бельску-Падляскім (Польшча). Ў гэтым жа годзе выйшаў сінгл «Зялёная гарбата». З выхадам сінгла «Няўпэўненасьць», склаўся канчатковы вобраз музыкі. Выканаўца вандраваў па гарадах Беларусі з выступамі на курсах беларускай мовы «Мова Нанова». Удзельнік тэлеперадачы «Подых струн». У 2016 годзе выдаў дэбютны альбом «Схавацца ў туман» і стаў намінантам «Адкрыццё году» па версіі парталу Tuzinfm.by. У 2017 годзе прадставіў EP «Ci voźmieš mianie?», ў 2019 годзе выйшаў другі альбом пад назвай «Navobmacak». Песня гэтай плыты «Ніжэй за плінтус» дайшла да паўфіналу ў конкурсе «ВЕДАЙ НАШЫХ!» на Радыё Сталіца.

 

26 сакавіка / 19:00

Вул. Азгура, 8

Уваход: 7 руб.

375-17-380-06-32