Концерт-встреча с Владимиром Берберовым

22 ноября в Мемориальном музее-мастерской З.И. Азгура в рамках проекта Леонида Нарушевича "Живой уголок" состоится концерт-встреча с известным белорусским музыкантом-фольклористом Владимиром Берберовым. 

«Традыцыйна ў беларусаў, як і ў большасці хрысціянскіх народаў, позняя восень, ад Пакрова да Шліпаўкі – пара вяселляў. На адным з вяселляў увосень 1987 года упершыню сустрэліся Наталля Матыліцкая і Ўладзімір Бярбераў, які шукаў салістку для свайго музычнага праекта. Н.Матыліцкая, родам са Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных спевах, пераняўшы манеру ад вясковых бабуль і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Ул. Бярбераў тады толькі пачынаў самастойную працу па вывучэнні народных інструментаў і музычнага фальклёру, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музейных, узорах народнага інструментарыю, адзення і выканальніцтва, "жывы працяг музею". Погляды абодвух на музычны фальклёр супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне менскага Дома літаратара.

У 1990 годзе да дуэта далучыліся Ксенія Дзягілева – скрыпачка з талентам да імправізацыі і Мікола Трус – тэнар, родам са Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву "Ліцвіны" – у памяць пра "залаты век" нашай гісторыі – перыяд Вялікага княства Літоўскага.

1991 год стаўся гістарычным для "Ліцвіноў". Напрадвесні да гурта далучыліся Алена Шэўчык (родам з-пад Лунінца) і Наталля Захаранка (родам з Васілевічаў, Гомельшчына) – спявачкі, для якіх народная песня была сваёй з дзяцінства. Увосень прыйшлі Марына Грыбок (родам з Валосаўкі, Наваградчына) і Людміла Януковіч (з Кабыльніка, недалёка ад возера Нарач). Усе, апроч К.Дзягілевай (студэнткі жывапісу) і Ул. Бярберава былі студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ. Шасцёра паходзілі з вёсак. Усе перанялі выканаўчую манеру або ад аўтэнтычных носбітаў (Н. Матыліцкая, Ул. Бярбераў), або атрымалі ў спадчыну ад сваіх бабуль (А. Шэўчык, Н. Захаранка). Кожны дадаў да ідэі гурта сваю яркую індывідуальнасць, адрозную ад астатніх, і традыцыі сваіх родных мясцін.

Першыя запісы да альбома былі зробленыя ў снежні 1991 года. Большасць матэрыялу была запісана ў сакавіку-красавіку 1992 года. У чэрвені альбом з'явіўся на аўдыёкасетах. Гэта быў першы аўдыёальбом, альтэрнатыўны "афіцыйнаму" фальклёру савецкага ўзору, "Ліцвіны" – другім беларускім гуртом такога стылю. А галоўнае – наспявалі гэта людзі, для якіх традыцыйнасць была не проста іміджам, а для каго – перакананнем, для каго – нават сутнасцю.» http://sunday-school.ucoz.ru/forum/6-286-1

«Живой уголок» — цикл концертов, в которых Леонид Нарушевич, патриарх белорусской импровизационной музыки, идеолог и бессменный лидер группы "Князь Мышкин" выступает в необычном амплуа и жанре. Он приглашает музыкантов разных стилей и направлений и вместе с ними размышляет о музыке и не только.

22 ноября; 19:00
Вход: 5 руб.
Билеты в кассе и на сайте музея

Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура (ул. Азгура, 8)

Купить билет