Сяргей Башлыкевіч «Калядная акустыка»
Сяргей Башлыкевіч — шчыры і змястоўны музыка-інтэлектуал. Яго песні - гэта цэлы сусвет, дзе ёсць месца і гісторыям сівой даўніны, і перажыванням ды радасцям нашых дзён.
Вось ужо некалькі год запар Сяргей дае калядны канцэрт, які з'яўляецца агеньчыкам сярод снежаньскіх халадоў і прыцягвае ўвагу шматлікіх прыхільнікаў аднаго з самых андэграундных бардаў сучаснай Беларусі.
Адмыслова для велічных сценаў музея-майстэрні Заіра Азгура акустычны дуэт Башлыкевіча і фольк-прынцэсы Ганны Рэзнік пашырыцца да трыа, у якім прыкметным госцем стане віяланчэль. Якім атрымаецца спалучэнне акадэмічнага інструмента і неўтаймаванай ашмянскай харызмы - варта паглядзець на свае вочы.
 
Колькасць квіткоў абмежаваная. 
15 квіткоў па 10 рублёй на https://bezkassira.by/syargejbashlykevchkalyadnayaakustyka-7815/
астатнія па 15 рублёў і у касе музея.
 
ДАТА: 27 снежня 19:00 
АДРАС: Вул. Азгура, 8