Тутэйшы тэатр і Музей-майстэрня Заіра Азгура + інтэракцыя “Галасы”
Інсцэніроўка Андрэя Саўчанкі, Дар'і Пармененковай і Міколы Вараб'я
 
Працягласьць 80 хв.
Рэжысер Андрэй Саўчанка
 
Створаны на курсе Мікалая Кірычэнкі
 
Вайна. Яна. Ён. 
Ёй па заданні трэба перайсьці тэрыторыю ворага. Яна ідзе. Ён спяшаецца ёй на дапамогу. Сам. Без дазволу. Спяшаецца, таму што ейнае жыццё для яго найважнейшае.
Яна прымае спачатку ягоную дапамогу. Пасля – ягоныя пачуцці. Але вайна прымушае іх выбіраць. Іх выбар – розны. Ён упэўнены ў сваім выбары. І яна мусіць яго прыняць. Мусіць? Ці не?
На што яны здольныя, каб абараніць свой выбар? Як далёка яны гатовыя пайсьці? Пайсьці… І не вярнуцца?
 
Інтэракцыя “ГАЛАСЫ” 
Спектаклі ў экспазіцыі з дыскусіяй пасьля. 
 
Навошта гэта тэатру? 
Прастора музея незвычайная і няпростая. Скульптуры маўчаць вельмі гучна, напітваюць паветра моцнымі энэргетычнымі сімваламі, ствараюць адмысловую трывалую атмасферу. Яны становяцца маўклівымі сведкамі таго, што адбываецца на сцэне, а часам, і ўдзельнікамі. Тэатр вабіць гэткі выклік - знайсьці з імі сугучча і кантрасты, ўключыць іх у тканіну твора, не згубіцца пад іх веліччу і гісторыяй і выразіць разам з імі аўтарскае выказванне, і мы прымаем гэты выклік. 
 
Навошта гэта музею? 
Цікавасць музея да розных моў сучаснага і класічнага мастацтва набывае яшчэ адзін голас. Голас, які па-жывому напаўняе застылы час, анемелую гісторыю, цішыню прасторы. Голас, які абуджае заключаныя ў гіпсавыя формы вобразы, прапануе ўбачыць іх у іншым свеце, правакуе шукаць новыя сэнс, усведамленне. Правакуе на дыялог. 
 
Навошта гэта гледачу? 
Магчымасьць выказаць свае ўражанні, думкі, пазіцыю, погляды наконт спектакля, тэмы, наконт тэатра і музея, параўнаць іх з меркаваннямі іншых, задаць пытанні можа паспрыяць стварэнню і нараджэнню чагосьці новага, што немагчыма без нашай сустрэчы.
 
І Музей, і Тэатр чакаюць, што вы возьмеце актыўны ўдзел у гэтым дыялозе. Мы гатовы выказацца і пачуць вас.
 
Акторы:
Дар'я Пармененкова 
Мікола Варабей
(лепшы акторскі дуэт – фестываль «Ваш Выхад» Похвістнева, Расея; лепшы студэнцкі спектакль, лепшая мужчынская і жаноцкая ролі – фестываль «Тэатрамагія», Самара, Расея; лепшая жаноцкая роля – фестываль «Тэатральны куфар», Менск, Беларусь)
Агучка Алег Рыбалка (студыя Арт-Квартал) 
  
Квіткі ў кассе музея (вул. Азгура, 8) і на сайце azgur.by, а таксама анлайн:
https://bezkassira.by/dramatychnyspektaklpajscnevyarnucca-5630/
 
Кошт 9 рублёў да 24.02 і 13 рублёў у дзень спектакля
Пачатак у 19.00
 
Кантакты:
Музей Азгура: +375 17 3800632
Тутэйшы Тэатр: +375 29 6248902 
tutejshyteatr@gmail.com