События
17 сентября 2014
ЯК НАМАЛЯВАЦЬ СЛОВА Сучасная беларуская дзіцячая кніга Выстава ілюстрацый Марты Герашчанкі да кніг Вольгі Гапеевай "Сумны суп" і "Дзве авечкі"     17 верасня 2014 г. а 19/30 у памяшканні Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8) мае адбыцца ўрачыстае адкрыццё выставы “ЯК НАМАЛЯВАЦЬ СЛОВА. Сучасная беларуская дзіцячая кніга”. У адкрыцці бяруць удзел мастачка Марта Герашчанка, паэтка, аўтарка кніг Вольга Гапеева, электронны музыка Улад Бубен і электронны музычны праект AORTHA. У межах выставы 17 верасня 2014 г. а 18/30 пройдзе круглы стол “Несур’ёзная размова пра сур’ёзную літаратуру” і прэзентацыя пераможцы Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! буктрэлера да  кнігі “Сумны суп”.
14 сентября 2014
Дыскусія “КУЛЬТУРА ПАМЯЦІ І ЯЕ СКУЛЬПТУРНАЕ ЎВАСАБЛЕННЕ Ў ГАРАДСКОЙ ПРАСТОРЫ” Пазбягаеце шумных вулічных урачыстасцяў на Дзень горада або шукаеце цікавы спосаб выказаць сваю неабыякавасць да Мінска? Ёсць альтэрнатыва! Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Мемарыяльны музей З. Азгура запрашаюць на пазнавальную і не менш відовішчную адкрытую дыскусію “Культура памяці і яе скульптурнае ўвасабленне ў гарадской прасторы”
13 сентября 2014