Этнагурт «Альтанка» і капэла «На Таку»

22 мая адбудзецца чарговая музычная сустрэча ў рамках аўтарскага праекта Леаніда Нарушэвіч «Жывы куток». Ва Ўнутраным дворыке музея Леанід Нарушэвіч прадставіць музыкаў, якія ў сваёй творчасці грунтуюцца на традыцыйных беларускіх песнях - этногурт «Альтанка» і капэла «На Таку».

 

«Альтанка» — беларуская этнагрупа, створанная ў 2004 г. былымі ўдзельнікамі этна-трыа «Троіца» Дзмітрыем Лукьянчыкам і Віталем Шкіленка. Бэнд грае стылізаваную фолкмузыку, якая грунтуецца на арыгінальных традыцыйных беларускіх народных песен, выкарыстоўваючы элементы блюзу.

Склад гурта:

Дар'я Лаўрэнцьева – вакал, домра, мандаліна, дудка, гармоніка

Віталь Шкілёнак – гітара, домра, мандаліна, вакал

Саша Джай – басс-гітара, басс-домра, перкусія, вакал

Ігар Юшкевіч – барабаны, перкусія, вакал.

 

Капэла «На Таку» — беларускі музычны гурт, які грае традыцыйную музыку да танцаў, ўтвораны ў 2008 годзе бардам і дударам Зміцерам Сідаровічам.

Капэла гуляе старыя вясковая і гарадскія побытавыя танцы. Пераважная большасць - беларускія, але ёсць літоўскія, латышскія, эстонскія, украінскія, польскія, фінскія, аўстрыйскія, брэтонскія і французскія. Крытэрыем ўключэння пэўнага танца ў рэпертуар з'яўляецца яго гістарычная адаптаванасць да вясковай культуры і ступень захаванасці твора ў традыцыі. Удзельнікі капэлы прымаюць удзел у этнаграфічных экспедыцыях, пераймаюць ад носьбітаў традыцыйную манеру выканання.

 

Склад капэлы:

Аляксей Крукоўскі – акардэон

Таццяна Грыневіч-Матафонава – скрыпка

Раман Яраш – бубны, барабан, гармоніка

Яўген Барышнікаў – бубен, дуда

Дар'я Зуева – скрыпка

Ігар Жалткоў – бубны, качалка.

 

22 мая

Пачатак - 19:00

Уваход - 5 р.

Квіткі ў касе і на сайце музея.

Купіць квіток

 

Кантакты:

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура

вул. Азгура, 8

інфа тэл.: + 375-17-380 06 32

Этнагурт «Альтанка» і капэла «На Таку»